Пра нас

Структура, рэжым работы

20.07.2022

Поўная назва ўстановы адукацыі 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы сад в. Мінойты"

Дзіцячы сад функцыянуе з 1974 года.
Установа дашкольнай адукацыі (далей - УДА) ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб ўстанове дашкольнай адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць дзейнасць устаноў дашкольнай адукацыі, статутам установы.

З 01.01.2010 установа атрымала статут юрыдычнай асобы (рашэнне Лідскага раённага выканаўчага камітэта № 1348 ад 07.12.2009).

Структура УДА

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі функцыянуюць 2 рознаўзроставыя групы агульнага прызначэння для дзяцей ад 2 да 4 гадоў і ад 3 да 6 гадоў, 1 спецыяльная група для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення (укамплектавана па рознаўзроставаму прынцыпу).


З мэтай паспяховай адаптацыі дзяцей да ўмоў дашкольнай установы працуе прагулачная група кароткачасовага знаходжання (2 гадзіны) для дзяцей, якія не наведваюць дзіцячы сад на пастаяннай аснове. 

Рэжым работы УДА

Дзіцячы сад працуе ў рэжыме 10,5 гадзіннага знаходжання дзяцей 5 дзён у тыдзень з 7.30 да 18.00 гадзін.

Выхадныя дні – субота, нядзеля, святочныя дні.

Рэжым работы ў перадсвяточныя дні: з 7.30 да 17.00 гадзін.

Задачы УДА

ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;

забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі;

фарміраванне  ў выхаванцаў  маральных  нормаў,  кампетэнцый,  неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;

падрыхтоўка да працягу адукацыі;

аздараўленне.

Функцыі УДА

стварэнне ўмоў для:

навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;

атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі  псіхафізічнага развіцця;

фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага,  пазнавальнага,  маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;

фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных усталёвак;

далучэння  выхаванцаў  да агульначалавечых  каштоўнасцяў  і сучасных традыцый;

развіцця  ў выхаванцаў  агульных  і спецыяльных  здольнасцяў  да розных  відаў дзейнасці і творчасці;

выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцяў  выхаванцаў  і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;

забеспячэння  пераемнасці  дашкольнай і I ступені агульнай  сярэдняй адукацыі;

арганізацыі  харчавання  і аказання  медыцынскай  дапамогі  выхаванцам;

забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі  выхаванцаў.