Увазе бацькоў

Калі ласка, на наш сайт!

Дзяржаўная ўстанова адукацыі  "Дзіцячы сад в. Мінойты" функцыянуе з 1974 года.

Установа дашкольнай адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб ўстанове дашкольнай адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць дзейнасць устаноў дашкольнай адукацыі, статутам установы.

З 01.01.2010 установа атрымала статут юрыдычнай асобы (рашэнне Лідскага раённага выканаўчага камітэта № 1348 ад 07.12.2009).

З 1 верасня 2022 года Яслі-сад в.Мінойты перайменаваны ў Дзіцячы сад в. Мінойты.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі функцыянуюць:

1 рознаўзроставая група агульнага прызначэння для дзяцей ад 1 года да 3 гадоў;

1 група інтэграванага навучання і выхавання для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні (укамплектавана па рознаўзроставаму прынцыпу);

1 спецыяльная група для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення (укамплектавана па рознаўзроставаму прынцыпу).

З мэтай паспяховай адаптацыі дзяцей да ўмоў дашкольнай установы працуе прагулачная група кароткачасовага знаходжання (2 гадзіны) для дзяцей, якія не наведваюць дзіцячы сад на пастаяннай аснове. 

Дзіцячы сад працуе ў рэжыме 10,5 гадзіннага знаходжання дзяцей 5 дзён у тыдзень з 07.30 да 18.00 гадзін.

Выхадныя дні – субота, нядзеля, святочныя дні.

Меню раздела